Канферэнцыя беларусаў свету

Беларуская Дыяспара сыграла надзвычай важную ролю падчас пратэстаў 2020-2021 году. Беларусы свету выходзілі на вуліцы сваіх гарадоў, падтрымлівалі ініцыятывы і страйкамы, працавалі з замежнымі палітыкамі, уздымалі пытанні ў замежнай прэсе. Поруч з традыцыйнымі суполкамі з'явіліся дзясяткі арганізацыяў і ініцыятываў, якія сталі неад'емнай часткай беларускага дэмакратычнага руху.


Канферэнцыя беларусаў свету ў Вільні збярэ прадстаўнікоў беларускіх суполак з больш чым 27 краінаў і 40 арганізацыяў. Цягам 2 дзён удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць план і стратэгію пераменаў, праекты і кампаніі беларускай дыяспары, а таксама каардынацыю паміж ініцыятывамі, Офісам Святланы Ціханоўскай, НАУ і Каардынацыйнай радай.


Канферэнцыя адбываецца ў гібрыдным фармаце: частка дэлегатаў удзельнічае онлайн, а частка - афлайн. Па выніках канферэнцыі будзе выпрацаваны механізм каардынацыі працы, будуць запушчаныя новыя кампаніі і праекты.

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца:
Выпрацаваць прыярытэты і стратэгію развіцця беларускай дыяспары
Стварыць механізм каардынацыі паміж дыяспарамі і Офісам Святланы Ціханоўскай
Распрацаваць праекты і план працы на верасень-снежань 2021
Праграма канферэнцыі
24-25 верасня, Вільнюс
Дзень 1
12:00* Вітальнае слова. Выступы Святланы Ціханоўскай і лідэраў дэмакратычных сілаў

12:30* Амберкаванне стратэгічнага плану

13:00* Адказы на пытанні

*Можна далучыцца онлайн па папярэдняй рэгістрацыі (да 300 чалавек). Рэгістрацыя тут.

14:00-15:00 Абед

15:00-19:00 Прэзентацыя праэктаў дыяспар і прапановы ідэй

19:00 - 23.00 Вячэра і нефармальная частка
Дзень 2
10:00 - 10:20 Падсумаванне папярэдняга дня

10:30 - 16:45 Панэльныя дыскусіі

У панэльных дыскусіях возьмуць удзел як прадстаўнікі суполак беларускай дыяспары, так і прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай, НАУ, Каардынацыйнай рады і фондаў салідарнасці. Панэлісты абмяняюцца думкамі, аўдыторыя зможа выказацца ці задаць пытанні.

10:30 - 11:45 Як трымаць Беларусь на парадку дня?

Трымаць Беларусь на перадавіцах сусветных смі досыць складана. Менавіта ад увагі медыяў залежаць і палітычныя рашэнні. Якія кампаніі могуць вярнуць пытанне Беларусі ў міжнародны парадак дня? Якія акцыі больш эфектыўныя? Як больш эфектыўна працаваць з журналістамі і палітыкамі?

12:00 - 13:15 Як аказваць эканамічны ціск больш эфектыўна?

Падчас гэтай дыскусіі мы абмяркуем найбольш эфектыўныя інструменты эканамічнага, палітычнага і дыпламатычнага ціску. Якія кампаніі і праекты дапамогуць вызваліць палітвязняў. Якім чынам дэлегітымізаваць рэжым, у вачах міжнароднай супольнасці?

13:15-14:15 Абед

14:15 - 15:30 Як дапамагаць дыяспарам і рэпрэсаваным?

Дыяспары дапамагаюць актывістам, сем'ям рэпрэсаваных, выдавецкім ініцыятывам і рабочым. Якім чынам гэтую дапамогу можна арганізаваць больш эфектыўна? Як перадаваць дапамогу тым, хто ў Беларусі? Якая падтрымка найбольш прыярытэтная? Справаздачнасьць і празрыстасць.

15:45 - 16:45 Як палепшыць каардынацыю паміж суполкамі дыяспары і дэмакратычнымі сіламі

Мы абмяркуем магчымасці і пляцоўкі для каардынацыі дзейнасці, стварэнне інфармацыйных інструментаў. Неабходнасць каардынацыйнага цэнтру паміж новымі і традыцыйнымі асяродкамі дыяспараў. Якім чынам офіс Святланы Ціханоўскай і іншыя палітычныя ініцыятывы могуць узамадзейнічаць з рознымі групамі дыяспараў. Палітычны і дыпламатычны статус для беларускіх суполак за мяжой.

16:45 - 17:00 Падсумаванне вынікаў

Удзельнікі канферэнцыі
У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі 42 арганізацый з 27 краінаў
Інфармацыя пра абмежаванні, звязаныя з COVID-19

Улічваючы каранавірусныя абмежаванні, якія існуюць у Літве, вам патрэбна мець сертыфікат вакцынацыі адной з чатырох вакцынаў (BioNTech/Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Johnson & Johnson), сертыфікаваных у ЕС або адмоўны тэст на каранавірус (ПЦР ці антыген). Таксама абавязковым з’яўляецца знаходжанне ў медыцынскай масцы ў памяшканні.


Для гасцей, якія прыяжджаюць з-за мяжы. Перад паездкай абавязкова запоўніце анкету https://keleiviams.nvsc.lt/ru/form і атрымайце qr код. Яго патрэбна будзе паказаць перад пасадкай у транспартны сродак або на мяжы (для тых хто едзе на ўласным транспарце). Таксама, абавязковай з’яўляецца наяўнасць сертыфіката вакцынацыі або тэста (ПЦР або антыген)

Made on
Tilda